Чартары на «егіпецкія Мальдывы» зноў запускаюцца з Мінска
- 27.04.2026, 19:10
Пералёты будуць выконвацца на Boeing 737-800.
Чартарная праграма з Мінска ў егіпецкі Эль-Аламейн стартуе ў аўторак, 28 красавіка.
Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый (РСТО).
Рэйсы на Міжземнаморскае ўзбярэжжа Егіпта арганізуе Belavia разам з адным з тураператараў.
Гэта ўжо трэці сезон прамых чартарных рэйсаў з беларускай сталіцы.
Чарговы запуск праграмы сведчыць пра стабільны попыт і высокую папулярнасць гэтага накірунку ў кліентаў, адзначылі ў РСТО.
Што да тураў, яны разлічаныя на 10/11 начэй. Накірунак прываблівае тым, што там можна адпачыць на беласнежных пляжах з лазорнаю вадою, якія нагадваюць Мальдывы.
Акрамя таго, маршрут адрозніваецца зразумелай лагістыкай. Пералёты будуць выконвацца на Boeing 737-800.