BE RU EN

Трамп абмеркаваў з дарадцамі прапанову Ірана аб паэтапным урэгуляванні

  • 27.04.2026, 21:52

Пазіцыя Трампа застаецца нязменнай.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмеркаваў з вядучымі дарадцамі па нацыянальнай бяспецы прапанову Ірана аб паэтапным урэгуляванні канфлікту. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт.

«Я б не сказала, што яна (іранская прапанова. — Заўв.) разглядаецца. Я толькі адзначу, што сёння раніцай адбылося абмеркаванне — я не хачу апярэджваць падзеі адносна яго. Упэўненая, вы пачуеце пазіцыю прэзідэнта непасрэдна ад яго самога па гэтым пытанні», — адзначыла Левітт на брыфінгу.

Па словах прэс-сакратаркі Белага дома, пазіцыя Дональда Трампа застаецца нязменнай: ён хоча, каб Армузскі праліў быў адкрыты для транзіту нафты і каб Іран перадаў ЗША ўзбагачаны ўран.

Сёння амерыканскае выданне Axios і ліванскі тэлеканал «Аль-Маядзін» са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што Іран прапанаваў ЗША паэтапнае вырашэнне канфлікту, пачаўшы са спынення баявых дзеянняў і адкрыцця Армузскага праліва. Пасля гэтага, удакладняла выданне, бакі маглі б вярнуцца да абмеркавання ядзернай праграмы Ірана.

Апошнія навіны