Вашынгтонскаму стрэльцу прад'яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства Трампа
- 27.04.2026, 22:10
Падазраваны не прызнаў віны.
Мужчыне, які ўчыніў страляніну на вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага дома, на якой прысутнічаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прад'явілі абвінавачанне ў замаху на забойства кіраўніка Белага дома. Як паведамляе AP, падазраванаму зачытаўлі абвінавачанне ў федэральным судзе ў Вашынгтоне 27 красавіка.
Мужчыне таксама прад'явілі абвінавачанне ў перавозцы агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў і ў выкарыстанні агнястрэльнай зброі падчас гвалтоўнага злачынства.
Агенцтва адзначае, што падазраваны не прызнаў віны.
25 красавіка на мерапрыемстве Асацыяцыі карэспандэнтаў пры Белым доме ў гатэлі Washington Hilton адбылася страляніна. Там знаходзіліся Трамп, першая лэдзі ЗША Меланія Трамп, віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, дзяржаўны сакратар Марка Рубіо і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі. Нападнік быў затрыманы, адзін агент Сакрэтнай службы ЗША атрымаў раненне.
New York Post пісала, што падазраванага ідэнтыфікавалі як 31-гадовага настаўніка з Каліфорніі — Коўла Алэна. Паліцыя лічыць, што ён дзейнічаў адзін.
Як паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт, нападнік, верагодна, спрабаваў забіць Трампа і забіць як мага больш высокапастаўленых чыноўнікаў яго адміністрацыі.