Politico: Карл III кінуў зашыфраваны выклік Трампу
- 29.04.2026, 9:30
Па пытаннях Украіны і НАТА.
Кароль Брытаніі Карл III выступаючы ў Кангрэсе ЗША паслаў завуаліраваны сігнал прэзідэнту Дональду Трампу і рэспубліканцам не скарачаць дапамогу Украіне.
Пра гэта паведамляе Politico.
Выступаючы перад амерыканскім Кангрэсам, Карл III згадаў пра Украіну ў кантэксце падтрымкі ЗША Захадам на фоне тэракту 11 верасня 2001 года. Politico лічыць, што такім чынам брытанскі манарх паслаў сігнал амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу.
Выданне адзначае, што «брытанскія манархі перадаюць свае палітычныя пасланні ў зашыфраванай форме, і ўзгадка пра 11 верасня, што прагучала з вуснаў Карла, заслугоўвае тлумачэння».
«Адразу пасля падзей 11 верасня, калі НАТА ўпершыню прымяніла артыкул 5... мы разам адгукнуліся на гэты заклік, як гэта робяць нашы народы ўжо больш за стагоддзе, плячо да пляча», — сказаў кароль.
У Politico лічаць, што «гэта старанна прадуманы адказ Трампу і яго саюзнікам у Кангрэсе, які сведчыць пра тое, што, нягледзячы на неаднаразовыя заявы прэзідэнта ў апошнія тыдні, НАТА сапраўды аказала дапамогу Амерыцы ў час патрэбы».
Выданне ўказвае, што Карл мае намер наведаць мемарыяльны комплекс 11 верасня ў Нью-Ёрку, «таму тэракты, што адбыліся там амаль 25 гадоў таму, з'яўляюцца для яго надзвычай актуальнымі».
Politico адзначае, што брытанскі кароль выказвае зусім іншую пазіцыю, чым Трамп, які бесперапынна крытыкуе Украіну і яе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, з якім Карл неаднаразова меў прыватныя сустрэчы ў апошнія гады.
Выступленне караля прагучала на фоне зменаў у палітыцы ЗША адносна далейшай падтрымкі Кіева, у прыватнасці пасля скарачэння ваеннай дапамогі Украіне з боку адміністрацыі Дональда Трампа.