BE RU EN

У Гродзенскім заапарку з'явіўся Леанід Агуці

  • 29.04.2026, 10:13

Відэафакт.

У Гродзенскім заапарку — новы выхаванец: з мінскага звярынца прыехаў гадавы самец агуці. Яго пасялілі ў адзін вальер з катавымі лемурамі.

Навасёла назвалі Лёнем. Так у Гродзенскім заапарку з'явіўся свой Леанід Агуці, паведамілі там.

Агуці — гэта грызуны, блізкія сваякі марскіх свінак. Жывуць у трапічных лясах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. У даўжыню дасягаюць 50 см, важаць да 4 кг. Актыўныя ўначы, сілкуюцца фруктамі і іншай расліннай ежай.

Апошнія навіны