У Беларусь ідзе цяпло
- 29.04.2026, 12:51
Ужо ў суботу будзе да +23.
Ужо на выхадных надвор'е ў Беларусі зменіцца. Уначы на чацвер у многіх раёнах яшчэ будуць замаразкі — 0…-5°С, удзень +7…+12°С.
У пятніцу, 1 мая, чакаецца перамяшчэнне мала-рухомага франтальнага падзелу з Балтыйскага мора. Месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы і раніцай магчымы мокры снег).
Уначы +1…+5°С, пры праясненнях замаразкі 0…-3°С; удзень ад +8°С на паўднёва-ўсходзе да +17°С на захадзе.
2 мая ўначы +1…+6°С, на паўднёва-ўсходзе на глебе пры праясненнях замаразкі 0…-2°С; удзень ад +14°С на паўднёва-ўсходзе да +23°С на захадзе.