«А чэкі выдаюць?»: беларусаў абурылі расцэнкі з храма пад Мінскам
- 29.04.2026, 13:54
Фота за суткі набрала сотні тысяч праглядаў і мноства каментароў.
Жыхарка Фаніпаля апублікавала ў TikTok «памер рэкамендаваных ахвяраванняў» з мясцовага храма. Фота за суткі набрала сотні тысяч праглядаў і мноства каментароў, піша «Зеркало».
Здымак табліцы «рэкамендаваных ахвяраванняў за трэбы» з фаніпальскага праваслаўнага храма Узнясення Гасподня карыстальніца Таццяна Муравейко апублікавала з подпісам «часта задавалі пытанне наконт прайса». Расцэнкі такія:
вянчанне — 300,00;
агульнае хрышчэнне — 150,00;
індывідуальнае хрышчэнне — 200,00;
адпяванне дома — 250,00;
адпяванне на могілках — 250,00;
адпяванне ў храме — 230,00;
заочнае адпяванне — 230,00;
паніхіда — 25,00;
малебен — 15,00;
проскамідзія — 5,00;
літургія — 8,00;
саракауст на 1 год (адно імя) — 30,00;
саборванне ў храме — 30,00;
запіска на Вялікі пост (спіс) — 15,00.
За суткі пост набраў больш за 630 тысяч праглядаў і звыш 1200 каментароў, папулярныя такія:
«А чэкі выдаюць? Ці міма касы?»
«Цэны рэкамендаваныя — чэкі меркаваныя».
«ТАА «Уратуй і захавай».
«А дзе ў Бібліі гэты прайс прапісаны?»
«Мне падаецца, калі выстаўляецца прайс, павінны быць і каштарыс, і падаткі».
«Так, падаражэла вера».
«Значыць, трэба ставіць касавыя апараты і ўсе даходы дэклараваць у падатковай».
Нагадаем, раней служыўшы ў Мінску святар Аляксандр Кухта распавядаў «Зеркалу», што на ўзроўні царкоўных дакументаў «ёсць проста супер-жорсткі загад: калі ў чалавека няма сродкаў або ён не можа ці не хоча [плаціць], мы павінны памятаць, што ўвогуле служым не дзеля таго, каб зарабляць, не дзеля таго, каб збіраць грошы з народа, а дзеля таго, каб даць чалавеку магчымасць дакрануцца да нечага боскага і ўвогуле неяк пракласці дарогу да Бога».