BE RU EN

Не менш за 12 жанчын былі затрыманыя ў Наваполацку

  • 29.04.2026, 14:11

Некаторых змясцілі ў СІЗА.

У Наваполацку затрымалі не менш за 12 чалавек, усе затрыманыя — жанчыны, пра гэта піша «Віцебская Вясна». Гэта адбылося 23 красавіка, аднак вядома пра гэта стала толькі цяпер.

У ўсіх затрыманых дома правялі вобыск, некалькі чалавек адразу даставілі ў следчы ізалятар у Віцебску, васьмярых дапыталі ў Наваполацку і адпусцілі ў той жа вечар. Паводле даных на аўторак, 28 красавіка, два чалавекі застаюцца пад вартай.

У адной з затрыманых у сацсетках знайшлі падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс; на працягу трох сутак жанчыну трымалі ў ізалятары да суда, у выніку ўсё скончылася штрафам.

Тыя, каго адпусцілі, знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні.

Паводле праваабаронцаў, затрыманні могуць быць звязаныя з нядаўнім прызнаннем «экстрэмісцкімі фармаваннямі» некалькіх культурных ініцыятыў. Вядома таксама пра затрыманні ў Слоніме, Брэсце і Жодзіне.

Апошнія навіны