«Ірану лепш апамятацца»: Трамп накіраваў Тэгерану ШІ-ультыматум
- 29.04.2026, 15:29
Прэзідэнт ЗША папярэдзіў, што больш не будзе «добрым хлопцам».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду папярэдзіў Іран, што яму «лепш хутчэй апамятацца», апублікаваўшы выяву, створаную ШІ.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
А 4-й гадзіне раніцы паводле вашынгтонскага часу Трамп апублікаваў паведамленне ў Truth Social з выявай, відавочна створанай штучным інтэлектам. На ёй Трамп трымае аўтамат і змяшчаецца надпіс: «Больш ніякага містэра „добрага хлопца“».
«Іран не можа ўзяць сябе ў рукі. Яны не ведаюць, як падпісаць неядзернае пагадненне. Ім лепш хутчэй апамятацца!» – заявіў Трамп.
Незразумела, што Трамп меў на ўвазе пад «неядзерным пагадненнем».