Расійскі Сбербанк пагоршыў прагнозы па ВУП і інфляцыі
- 29.04.2026, 17:56
Ключавая стаўка можа знізіцца да 12–13%.
Сбербанк РФ паніжае свой прагноз па росту ВУП Расіі ў 2026 годзе і павышае прагноз па інфляцыі. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення і фінансавы дырэктар банка Тарас Скварцоў, піша РБК.
Ацэнка тэмпаў росту рэальнага ВУП па выніках 2026 года зніжана з 1–1,5 да 0,5–1%. Як патлумачыў Скварцоў, прагноз перагледжаны з улікам назіранай дынамікі ВУП і іншых макраэканамічных паказчыкаў.
Што да інфляцыі на канец года, то, паводле прагнозу банка, яна складзе не 5–6%, а 6–6,5%.
Банк таксама чакае, што на фоне захавання праінфляцыйных рызык Банк Расіі захавае асцярожны падыход да змякчэння грашова-крэдытнай палітыкі да канца года, працягнуў топ-менеджар. Ён прывёў унутраныя ацэнкі Сбербанка, згодна з якімі да канца 2026 года ключавая стаўка можа знізіцца да 12–13%.