Трамп: Вайны ў Іране і ва Украіне могуць завяршыцца ў аднолькавыя тэрміны
- 30.04.2026, 1:31
Прэзідэнт ЗША таксама расказаў, якую параду даў Пуціну.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў, што ваенныя дзеянні ў Іране і ва Украіне могуць завяршыцца ў аднолькавыя тэрміны. Пры гэтым ён сказаў, што не ведае, які з канфліктаў скончыцца раней.
Дональд Трамп паведаміў, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін прапанаваў дапамагчы ў вырашэнні канфлікту ЗША і Ірана. «Я адказаў, што аддаў бы перавагу, каб вы ўдзельнічалі ў спыненні вайны з Украінай. Для мяне гэта было б важней, таму што мы збіраемся гэтага дасягнуць», — сказаў амерыканскі прэзідэнт на брыфінгу ў Белым доме.
Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, Уладзімір Пуцін «таксама не хоча бачыць у Іране ядзерную зброю». Дональд Трамп дадаў, што здзелкі з Тэгеранам «не будзе, калі яны не пагодзяцца адмовіцца ад ядзернай зброі».