Зяленскі ўвёў санкцыі супраць двух сыноў Лукашэнкі
- 30.04.2026, 5:16
На 10 гадоў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі увёў санкцыі ў дачыненні да двух сыноў дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тэрмінам на дзесяць гадоў.
Згодна з указам, апублікаваным на сайце Зяленскага, абмежаванні ўводзяцца супраць Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкі.
Усяго ў санкцыйным спісе Украіны 16 грамадзян Беларусі, а таксама 11 юрыдычных асоб.
29 красавіка Зяленскі падпісаў новы пакет антырасійскіх санкцый, куды таксама ўвайшлі абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі.