BE RU EN

«Што за дыверсія»

  • 30.04.2026, 16:01

З кранаў у Рагачове тры суткі цячэ вада з пахам ацэтону.

Рагачоўцы паведамляюць, што некаторыя жыхары горада трапілі ў бальніцу з атручваннямі.

«Трэція суткі ў горадзе Рагачове з крана цячэ вада з рэзкім пахам ацэтону, учора ў бальніцу пачалі паступаць людзі з атручваннем. На трэція суткі — ніякай афіцыйнай заявы ці папярэджання. Зменаў таксама няма», — піша ў Threads жыхарка горада пад нікам anya_kravchuk2.

«Што за дыверсія? Што адбываецца з вадой? Што гэта за пах? Чаму няма вады ў крамах? З праточнай вадой усё дрэнна, ні дзіця пакарміць, ні самім паесці і памыцца. Пах рэзкі — ці то фарбы, ці то нейкай хіміі», — піша іншы жыхар Рагачова пад нікам pevqwv.

Крыху пазней стала вядома, што пасля скаргаў жыхароў горада пачаліся працы па ліквідацыі праблемы. Аб выніках пакуль невядома.

Апошнія навіны