З'явіліся спадарожнікавыя кадры наступстваў удараў ЗСУ па НПЗ у Туапсэ
- 30.04.2026, 16:44
Знішчаныя не толькі рэзервуары.
На тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода (НПЗ) ў расійскім Туапсэ ў выніку ўкраінскіх атак поўнасцю разбураныя некаторыя рэзервуары з палівам і размешчаная побач інфраструктура.
Пра гэта ў чацвер, 30 красавіка, са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі піша расійская служба «Радыё Свабода».
Паведамляецца, што на здымках — Туапсінскі НПЗ пасля таго, як пажар, выкліканы ўкраінскімі атакамі, быў патушаны.
«Поўнасцю знішчаныя чатыры вялікія рэзервуары з палівам і прылеглая інфраструктура», — гаворыцца ў апісанні да здымкаў.
Таксама пашкоджаныя два рэзервуары меншага аб'ёму.
У ноч на 28 красавіка Сілы абароны Украіны нанеслі ўжо трэці за месяц удар па Туапсінскім НПЗ, там успыхнуў новы маштабны пажар. Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя 28 красавіка, паказалі шматлікія пажары і шлейф дыму на Туапсінскай нафтабазе і нафтаперапрацоўчым заводзе.