У ЕС заўважылі дзіўнае супярэчанне ў размове Трампа і Пуціна
- 30.04.2026, 17:29
Прэзідэнт ЗША не аказвае ціску на Крэмль з-за Ірана.
У Еўрасаюзе лічаць, што ЗША павінны ўзмацніць ціск на Расію з-за яе падтрымкі Ірана. Аднак, паводле слоў еўрапейскіх прадстаўнікоў, пасля нядаўняй размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным прыкмет такога ціску не назіраецца.
Пра гэта заявіла высокі прадстаўнік ЕС Кая Каллас на супольнай прэс-канферэнцыі з міністрамі замежных спраў краін Паўночна-Балтыйскай васьмёркі ў Эстоніі, перадае карэспандэнт unian.net.
Паводле яе слоў, перамовы аб міры ва Украіне фактычна зайшлі ў тупік. Каллас адзначыла, што пасля тэлефонных кантактаў паміж Трампам і Пуціным застаецца шмат неясных момантаў, асабліва на фоне заяў Масквы ў падтрымку дзеянняў Ірана.
Яна таксама запыталася, ці азначае гэта, што ЗША сапраўды ўзмацняюць ціск на Расію ў сувязі з яе супрацоўніцтвам з Іранам.
Каллас падкрэсліла, што ў ЕС хацелі б бачыць больш жорсткую пазіцыю Вашынгтона, аднак пасля размовы лідэраў такіх крокаў пакуль не бачна.