BE RU EN

Кіраўнік Дагестана вырашыў сысці ў адстаўку

  • 30.04.2026, 18:36

Сяргей Мелікаў узначальваў рэспубліку з кастрычніка 2021 года.

Кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў сыдзе ў адстаўку, заявіў дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіёна ў Крамлі.

«У дзейнага кіраўніка рэспублікі Сяргея Алімовіча Мелікава тэрмін заканчваецца ў верасні. Ён шмат зрабіў. І мы яму ўдзячныя за гэта. Але ён пераходзіць на іншую працу, жыццё ідзе далей», — сказаў Пуцін.

На пасаду кіраўніка Дагестана прадстаўнікі рэспублікі прапанавалі прэзідэнту вылучыць кандыдатуру старшыні Вярхоўнага суда рэгіёна Фёдара Шчукіна, Пуцін падтрымаў яго кандыдатуру.

У якасці другога кандыдата старшыня народнага сходу рэгіёна прапаноўваў намесніка паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе Магамеда Рамазанова. Пуцін падтрымаў яго кандыдатуру на пасаду прэм'ер-міністра Дагестана.

Апошнія навіны