Дацэнта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта судзілі за абразу Лукашэнкі
- 30.04.2026, 20:12
Дзяніс Галубеў — кандыдат ветэрынарных навук.
Агаласілі прысуд 51‑гадоваму дацэнту Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзянісу Галубеву, які абвінавачваўся ў абразе Лукашэнкі і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, піша «Наша Ніва».
Дакладны прысуд выкладчыку невядомы. Як мяркуе выданне, яму прызначылі або абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, або адправілі ў калонію.
Дзяніс Галубеў — ураджэнец Віцебска. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. З 2002 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Спачатку на кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, потым на кафедры арганічнай хіміі, а пасля вярнуўся на былую кафедру.
У 2003 годзе Галубеў стаў кандыдатам ветэрынарных навук.
Яго навуковыя інтарэсы — вывучэнне асаблівасцяў будовы органаў імуннай сістэмы і марфалагічных змен у іх пад уздзеяннем ветэрынарных прэпаратаў.