Трамп вырашыў адмяніць мыта на шатландскі віскі
- 30.04.2026, 23:42
Прэзідэнт ЗША заявіў, што прыняў такое рашэнне ў гонар Караля III і ягонай жонкі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў адмяніць мыта на віскі з Шатландыі пасля візіту караля Вялікабрытаніі Карла III і каралевы Камілы ў Злучаныя Штаты.
«Я адмяняю тарыфы і абмежаванні на віскі з-за здольнасці Шатландыі супрацоўнічаць з Кентукі ў галіне віскі і бурбона, дзвюх вельмі важных галін для Шатландыі і Кентукі»,— напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Дональд Трамп заявіў, што прыняў рашэнне ў гонар Карла III і ягонай жонкі. «Кароль і каралева прымусілі мяне зрабіць тое, на што не быў здольны ніхто іншы, нават не папрасіўшы пра гэта»,— дадаў амерыканскі прэзідэнт.
ЗША ўвялі 10-працэнтнае мыта на брытанскія тавары. Шатландскія чыноўнікі спрабавалі пераканаць брытанскі ўрад, каб ён дамогся адмены тарыфаў на віскі, — паведамляла The New York Times. Шатландыя экспартуе 90% усяго вырабленага віскі. Найбуйнейшы рынак збыту — ЗША.