Фіцо: Цэны на нафту залежаць ад таго, ці выспаўся Трамп
- 1.05.2026, 2:31
Прэм'ер Славакіі падзяліўся нечаканай тэорыяй.
Цэны на нафту наўпрост рэагуюць на настрой і заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Энергетычныя рынкі залежаць ад таго, ці выспаўся амерыканскі лідар перад выступленнем, лічыць прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо.
Паводле слоў Фіцо, ваганні цэн на нафту — прамы вынік таго, як сябе адчувае прэзідэнт ЗША.
Палітык адзначыў, што дзеянні амерыканскага лідара непрадказальныя для рынку.
«Калі ён выспаўся — нафта ідзе ўніз. Калі не і робіць нейкую заяву — цэны аўтаматычна растуць», — патлумачыў ён.