BE RU EN

Украінскія байцы знішчылі адну з самых рэдкіх САУ РФ

  • 1.05.2026, 18:23

Такіх установак у акупантаў — лічаныя дзясяткі.

Украінскія абаронцы з 151-й асобнай механізаванай брыгады паспяхова знішчылі адну з найноўшых і самых рэдкіх артылерыйскіх сістэм праціўніка. Як паведамляе «Цензор.НЕТ», аператарам удалося выяўіць і нанесці ўдар па расійскай колавай САУ 2С43 «Мальва».

Гэта ўстаноўка з'яўляецца першай спробай расійскага ВПК стварыць аналаг заходніх колавых сістэм, такіх як французская CAESAR або шведская Archer. «Мальва» была афіцыйна перададзена ў войскі РФ толькі напрыканцы 2023 — на пачатку 2024 года, што робіць яе надзвычай рэдкай мэтай на фронце.

Паводле ацэнак аналітыкаў, у распараджэнні акупантаў знаходзіцца толькі ад 20 да 40 такіх адзінак.

На сёння афіцыйна паведамлялася пра пашкоджанне або знішчэнне толькі трох адзінак гэтай тэхнікі. Удар 151-й брыгады становіцца чацвёртым пацверджаным выпадкам.

Прыблізны кошт адной устаноўкі складае ад 3,5 да 5 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны