BE RU EN

Пад Магілёвам Volkswagen сутыкнуўся з ласём

  • 1.05.2026, 21:08

Трое чалавек шпіталізаваныя.

Несвяточным выдаўся Першамай для 37-гадовага жыхара Бабруйска. Як паведамляе канал «Міліцыя Магілёўшчыны», мужчына збіў лася. Ён ехаў па трасе Р-76 «Ворша — Шклоў — Магілёў». І ў раёне вёскі Купелы жывёла перабегла дарогу кіроўцу.

− У выніку сутыкнення кіроўца і яго два пасажыры — мужчыны 36 і 39 гадоў — былі дастаўлены ў бальніцу, пасля чаго аднаго з іх адпусцілі дадому, − гаворыцца ў рэлізе. − Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны