BE RU EN

Зяленскі анансаваў рэформу Узброеных сіл Украіны

  • 1.05.2026, 21:03

Заробкі пяхотнікаў вырастуць да $9 тысяч.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду і вайсковаму камандаванню значна павялічыць грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых. Рэформа арміі афіцыйна стартуе ўжо ў гэтым чэрвені, паведамляе «РБК-Украіна».

— Паставіў задачу істотна павялічыць грашовае забеспячэнне з улікам прынцыпу справядлівасці, а менавіта: баявыя задачы на перадавой, рэальны баявы і кіраўнічы досвед, эфектыўнасць ваеннаслужачага павінны гарантаваць павелічэнне выплат, — заявіў Зяленскі.

Згодна з агучанай формулай, мінімальны заробак для тылавых пасадаў складзе не менш як 30 тысяч грыўняў (каля 700 долараў).

Для тых, хто знаходзіцца на баявых пазіцыях, сумы будуць у разы вышэйшыя. Асаблівая ўвага надаецца каманднаму складу — баявым сяржантам і афіцэрам, узровень выплат якім таксама будзе істотна павышаны.

Прэзідэнт Украіны асобна вылучыў ролю пяхотнікаў, для якіх увядуць спецыяльныя кантракты, а памер выплат для іх складзе ад 5,5 тысячы да 9 тысяч долараў.

Таксама Зяленскі абвясціў паэтапную дэмабілізацыю ўжо ў 2026 годзе.

— Я даручыў умацаваць кантрактную сістэму ў Узброеных сілах Украіны такім чынам, каб, пашыраючы кантрактны кампанент, мы маглі забяспечыць вызначаныя тэрміны службы і магчымасць — пачынаючы з гэтага года — паступовага вызвалення ад службы раней мабілізаваных на падставе выразных часавых крытэрыяў, — сказаў ён.

Апошнія навіны