BE RU EN

Стомлены старац з бегаючымі вочкамі

  • Аляксей Копыцька
  • 10.05.2026, 9:59

Відовішча на Чырвонай плошчы паказала нарастаючую брыдлівасць да Пуціна.

Парады праводзяцца не ў вакууме. Гэта паўторныя падзеі. Як мінімум — можна параўнаць з парадам мінулага года.

Крэмль загадзя пачаў паніжаць чаканні расповедамі пра тое, што летась быў юбілей перамогі, а сёлета — проста чарговая гадавіна. Тым не менш, да патрэбнага дна апусціць не ўдалося, што справакавала расчараванне. Па ходу ўзнікала думка — а навошта ўвогуле праводзіць гэтае наводзячае смутак убоства? Толькі горш зрабілі.

45 хвілін параду, 5 хвілін падрыхтоўкі і 15 хвілін ускладання кветак даюць пэўныя падказкі для фіксацыі атмасферы.

1. Галоўная тэндэнцыя, якая ўлоўліваецца ў каментарыях часткі «дарагіх расіян», цалкам ватных і праваенных, — нарастаючая брыдлівасць да Пуціна.

Не страх, не пратэст, а менавіта брыдлівасць, як да нечага слізкага, бруднага і жалкага.

На парадзе ў цэнтры ўвагі быў не лідар звышдзяржавы, а стомлены старац з бегаючымі вочкамі, якога пакуль цярпяць. І ён гэта адчувае.

Вопыт і навыкі яшчэ дапамагаюць яму надзець правільную маску пры зносінах, але калі ён на імгненне застаецца сам-насам — усё праяўляецца на твары. Нізкарослы, старэючы мужчына, які згінаецца пад цяжарам, што ўжо не ў сілах узяць.

Не страх, не пратэст, а менавіта брыдлівасць, як да нечага слізкага

Натужныя жалобныя твары пуцінскага асяроддзя перыядычна з’яўляліся ў кадры. Увогуле — ніякага ўздыму і свята.

2. Указ Зяленскага аб правядзенні параду ў Маскве звёў на нішто сцэнар з магчымым інцыдэнтам па ініцыятыве ўнутрырасійскіх сіл. Бо знік шанец зваліць гэта на Украіну. Але паглядзіце на фота, як ахоўваюць Пуціна.

На адным з фота ён паціскае рукі камандзірам парадных разлікаў. За спінамі вайскоўцаў і ў паўметры ад Пуціна — ахова. Можаце пашукаць для параўнання парады мінулых гадоў. Ахова ёсць паўсюль, гэта пратакол, але такога навісання не было. Ці то Пуцін сам баіцца, ці яго так накручваюць і запалохваюць (у выніку ён пачынае баяцца і параноїць).

Паглядзіце фота, дзе ён ідзе да машыны. Гэта адбываецца ўнутры тройчы адфільтраванага перыметра, сярод максімальна правераных асоб. І тым не менш ён рухаецца ў «каробцы» фізічнага прыкрыцця.

3. Вынік такога становішча — максімальны акцэнт на тым, наколькі Пуцін адзінокі і ізаляваны.

Раней ён выступаў у ролі гаспадара-распарадчыка балю, да якога прыязджалі госці выказаць павагу. Момант камунікацыі ўсімі спосабамі падкрэсліваўся. Пуцін прагуляўся ў акружэнні лідараў іншых дзяржаў, выпячваючы, што ён і Расія — у цэнтры ўвагі. Цяпер усё інакш.

Функцыю першай лэдзі традыцыйна выконваў Лукашэнка. Спешна дастаўленыя ў Маскву Такаеў і Мірзіёеў, каб крыху павысіць адкрыта ганебны ўзровень замежных гасцей, відавочна цяготыліся тым, што адбываецца, а таксама сваёй роляй дэкаратыўнай мэблі.

Калі б становішча РФ выглядала як поспех, да яго паспяшыліся б «прыціснуцца» ўсе, хто ні патрапіў. Прыціскацца да лузераў ахвотнікаў мала.

4. Адсутнасць тэхнікі на парадзе — рэзкае паніжэнне статусу відовішча.

Таксама катэгарычна няўдалы момант — прыём параду міністрам абароны Белаўсавым. Гэта перадапошні чалавек, які павінен сімвалізаваць ваенную моц Расіі. Алкаблогер Мядзведзеў і той выглядае больш агрэсіўна. Нават Гундзяеў быў бы дарэчней.

Горш за Белаўсава — толькі Пуцін у яго цяперашнім стане, бо ён — хадзячы сімвал дэградацыі. Два неадпаведныя сваёй ролі пажылыя мужчыны ў спробах абазначыць звышдзяржаўную мілітарную амбіцыю — гэта візуальнае фіяска. Маршал Шайгу значна лепш глядзеўся.

5. Прамова Пуціна — восем хвілін пустаты.

6. Найбольш яркі момант параду — інкруставаныя значкамі да трусоў паўночныя карэйцы з бліскучымі аўтаматамі.

Карэйцы, арангутан у Новасібірску і калона ўдоў/маці акупантаў у Чыце — сімвалы параду 2026 года ў Расіі.

Квінтэсэнцыя — словы журналісткі, звернутыя да жанчыны ў калонне «Бессмяротнага палка» ў Кемераве з фота дзеда і зніклага бяз вестак сына: «А-а-а, дык у вас падвойнае свята! Віншую!»…

Аляксей Копыцька, «Фэйсбук»

Апошнія навіны