Марк Фейгін: Лукашэнка запанікаваў
- 23.06.2026, 16:42
Дыктатар бачыць, што Расія прайграе.
Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў дасяжнасці ўкраінскіх дронаў. Лукашэнка гэта разумее і таму мітусіцца, заявіў расійскі апазіцыянер і праваабаронца Марк Фейгін у інтэрв'ю YouTube-каналу «КурбановаLIVE», каментуючы ўльтыматум, які прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паставіў беларускаму дыктатару.
Сайт Charter97.org прыводзіць фрагмент размовы:
«Калі Лукашэнка толькі варухнецца, то ён зразумее, што будзе канкрэтна з ім. Ён цытаваў «Мадзяра» пра 500 мэтаў. Думаю, што ўкраінская вайсковая разведка сказала беларускай, маўляў, «нам няма чаго губляць», «нам другая Буча не патрэбная», «мы ўсіх заб'ём».
Хутчэй за ўсё, там нават ніхто слоў не падбіраў. Лукашэнка струсіў, запанікаваў. Сказаў жа потым, маўляў, «прабачце-выбачайце, мы, вядома ж, не хочам увязвацца ў вайну».
Чаму цяпер тэма з рэтранслятарамі заграла яркімі фарбамі? Люкі ўзлятаюць над Масквой! Калі над Масквой узлятаюць, то, уяўляеце, што над Мінскам будзе? Там наогул ніякага СПА няма. Падкрэслю, над тэрыторыяй Беларусі толкам няма супрацьпаветранай абароны. Усё бутафорыя.
Народу Беларусі мы не жадаем шкоды. Беларускі народ ваваць з Украінай не хоча. Яны не хочуць, каб гэтыя рэтранслятары дапамагалі забіваць украінцаў. Гэта трэба Лукашэнку. Ну, сябрук, раз табе трэба, дык ты і будзеш за гэта адказваць.
У пэўны момант мы ўбачым дрон, які ўрэзаўся ў такую мачту з рэтранслятарам. У выніку, думаю, Лукашэнка пойдзе на тое, каб з гэтай тэмы з'ехаць. Ён і так вельмі мітусіцца. Ён зразумеў, што Масква не выйграе.