BE RU EN

«Пакуль Крэмль гуляе ў салдацікаў, Крым рыхтуюць да ўкраінскага дэсанту»

  • 10.05.2026, 12:56

Стралкоў занепакоіўся ў турме.

Расійскі ваенны злачынец, Z-патрыёт Ігар Стралкоў лічыць, што Украіна рыхтуецца да высадкі дэсанту ў акупаваным Крыме.

Паведамленне было апублікавана 10 мая на яго канале ў Telegram, перадае Dialog.UA.

Ён адзначыў, што Сілы абароны Украіны сістэматычна разгромліваюць аб’екты Узброеных Сіл РФ на паўвостраве, у прыватнасці аэрадромы. «У мяне ўсё мацнее здагадка пра будучыя дэсантныя аперацыі на крымскім напрамку. Вораг знішчае нашу ППА і сістэмы аэрадромнага забеспячэння з мэтай як мага далей адсунуць магчымыя базы для тактычнай авіяцыі, здольныя сарваць высадку… Верагоднасць такіх дзеянняў усё расце. Вораг ужо ў стане стварыць «паветраны парасон» над раёнамі верагоднай высадкі», - напісаў Стралкоў.

Ён адзначыў, што Чарнаморскі флот РФ Украіна ўжо выціснула на ўсходняе ўзбярэжжа Чорнага мора. Таксама ўкраінскія БПЛА дамінуюць не толькі ў небе, але і на вадзе. Крым фактычна сёння абаронены вельмі слаба. На гэтым фоне, паводле слоў Стралкова, рытуальныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі выглядаюць як «цяжкая ахінея».

Апошнія навіны