BE RU EN

Роберт Левандоўскі разглядае варыянт з працягам кар'еры ў МЛС

  • 11.05.2026, 21:33

Кар'ера вядомага футбаліста ў «Барселоне» блізіцца да завяршэння.

Роберт Левандоўскі быў адным з ключавых футбалістаў «Барселоны» на працягу сезона 2025/2026, але ягоная кар'ера ў клубе блізіцца да завяршэння. Дзейны кантракт заканчваецца ў чэрвені, кіраўніцтва дагэтуль не прапанавала нападніку падаўжэнне кантракту.

Нягледзячы на ўзрост (37 гадоў), Роберт застаецца запатрабаваным на трансферным рынку. Інтарэс да футбаліста праяўляюць клубы Саудаўскай Аравіі, Серыі А і МЛС. Апошні варыянт можа стаць для Левандоўскага вызначальным, бо ён гатовы знізіць узровень гульнявых патрабаванняў.

«Магчыма, з'явіцца варыянт з гульнёй у больш «ніжэйшай» лізе. Мне амаль 38 гадоў, я адчуваю сябе добра, але трэба ўлічваць узрост. Трэба рабіць акцэнт не толькі на гульні, але і на сваім жыцці, здароўі. У мяне была насычаная кар'ера, магчыма, цяпер прыйшоў час знізіць узровень канкурэнцыі і пагуляць для ўласнага задавальнення. Здаецца, ёсць прыдатны варыянт», — цытуе Левандоўскага выданне (Goal https://www.goal.com/en/lists/robert-lewandowski-admits-open-to-lower-league-transfer-amid-mls-links-barcelona-striker-issues-update-ahead-of-contract-expiry/bltd815c71ea9b8448f).

З высокай верагоднасцю Роберт казаў пра пераход у МЛС. Вядома, што ён ужо доўгі час з'яўляецца прыярытэтнай мэтай каманды «Чыкага Фаер», якая гатовая прапанаваць футбалісту двухгадовы кантракт (з магчымасцю падаўжэння). Для Левандоўскага прыкладам з'яўляюцца некаторыя вядомыя футбалісты (у першую чаргу Ліянэль Мэсі), якія здолелі паспяхова працягнуць сваю кар'еру ў МЛС на высокім узроўні.

Апошнія навіны