Wildberries і Ozon цяпер пад жорсткім кантролем
- 13.05.2026, 10:50
Кампаніі прызналі дамінантамі.
У Беларусі вырашылі ўзмацніць дзяржаўны кантроль адразу над некалькімі буйнымі кампаніямі. Падставай для гэтага стаў аналіз рынку інтэрнэт-пляцовак і сістэмы ўліку паштовых адпраўленняў, праведзены МАРТ Беларусі.
Па выніках праверкі ў Дзяржаўны рэестр дамінуючых суб'ектаў ўключылі ООО «ИМВБРБ» — афіцыйную юрыдычную асобу Wildberries у Беларусі. Кампанію прызналі дамінуючым гульцом на рынку паслуг інтэрнэт-пляцовак.
Такі ж статус атрымала група кампаній Ozon, прадстаўленая праз ООО «Интернет Решения» ў Расіі і ООО «ОЗОН Маркет Бел» у Беларусі.
Акрамя таго, у рэестр унеслі і Белпошту. Прадпрыемства прызналі дамінуючым удзельнікам рынку паслуг па прадастаўленні доступу да сістэмы ўліку і захоўвання даных аб перамяшчэнні рэгістраваных паштовых адпраўленняў.
Уключэнне ў рэестр азначае, што дзяржава атрымлівае дадатковыя інструменты кантролю за цэнаўтварэннем такіх кампаній. У прыватнасці, МАРТ зможа больш пільна адсочваць, як фарміруюцца і прымяняюцца тарыфы.
Сам рэестр дзейнічае ўжо шмат гадоў і ўключае арганізацыі, якія, паводле ацэнкі ведамства, займаюць занадта моцныя пазіцыі ў сваіх сегментах і здольныя істотна ўплываць на рыначную сітуацыю.
Паводле інфармацыі міністэрства, цяпер у гэтым спісе знаходзіцца каля 900 арганізацый.
Раней, напрыканцы красавіка, у рэестр былі ўнесены beCloud, АВЕСТ і Авест-Сістэмс.
А ў пачатку мая дамінуючым гульцом на рынку дыспетчарскіх паслуг таксі прызналі сэрвіс Яндэкс Go.