BE RU EN

Журналісты пабывалі ў сакрэтным штабе Украіны, дзе ламаюць планы арміі РФ

  • 13.05.2026, 12:30

Ён знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад фронту.

Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што пачалі змяняць ход вайны дзякуючы новай лічбавай сістэме кіравання боем «Дэльта», якая ў рэальным часе аб’ядноўвае разведдадзеныя, карты, відэапатокі дронаў і каардынаты мэт, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Журналісты атрымалі доступ у сакрэтны камандны цэнтр украінскай разведкі (ГУР) у Запарожжы — усяго за некалькі кіламетраў ад лініі фронту. Менавіта там аператары адсочваюць пазіцыі расійскіх войскаў і каардынуюць удары дронаў.

«Мы можам бачыць усё поле бою і імгненна перадаваць каардынаты», — расказаў адзін з украінскіх камандзіраў.

На велізарных экранах адлюстроўваюцца дзясяткі відэапатокаў з разведвальных і ўдарных беспілотнікаў. Сістэма аўтаматычна фіксуе знішчаныя мэты. Паводле слоў украінскіх вайскоўцаў, менавіта «Дэльта» стала «лічбавым хрыбтом» арміі Украіны.

Асаблівую ролю ў вайне цяпер адыгрываюць FPV-дроны з аптавалаконным кіраваннем, якія немагчыма заглушыць сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Камандзіры сцвярджаюць, што пасля іх масавага з’яўлення «фронт ператварыўся ў пекла».

«Калі тэхніка з’яўляецца на перадавой — яна знішчаецца на сто працэнтаў», — кажа камандзір з пазыўным «Таггарт».

Украінскія вайскоўцы таксама перахопліваюць перамовы расійскіх падраздзяленняў. Паводле іх слоў, многія расійскія мабілізаваныя дрэнна навучаныя, маюць праблемы з забеспячэннем і ідуць у атаку пад пагрозамі камандзіраў.

Адзін з аператараў дронаў, былы IT-інжынер Дзмітрый Жлуктэнка, прызнаўся, што вайна змяніла ўспрыманне смерці. Замест слова «забіць» байцы ўсё часцей выкарыстоўваюць тэрмін «выдаліць».

«Я разумею, што мы прычыняем боль расіянам. І я гэтым ганаруся», — заявіў ён.

Пры гэтым украінскія вайскоўцы прызнаюць, што галоўная праблема застаецца ранейшай — недахоп людзей і рэсурсаў для маштабавання тэхналогій, якія ўжо даказалі эфектыўнасць на полі бою.

Апошнія навіны