Славакія паабяцала нарошчваць пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну
- 13.05.2026, 18:15
Братыслава стала ключавым вытворцам зброі ў НАТА.
Славакія пастаўляе ва Украіну мільёны адзінак боепрыпасаў на камерцыйнай аснове, аб'ёмы паставак узбраення ў будучыні будуць расці. Пра гэта журналістам на палях саміту «Бухарэсцкай дзявяткі» заявіў прэзідэнт краіны Петер Пелегрыні, піша мясцовы партал Teraz.
«На камерцыйнай аснове ва Украіну мы пастаўляем боепрыпасы ў колькасці, якая вымяраецца мільёнамі, і гэтая колькасць у будучыні будзе расці», — сказаў Пелегрыні.
Паводле яго слоў, Славакія стала адным з ключавых вытворцаў боепрыпасаў у НАТА, а альянс застаецца і застанецца адзіным цэлым, нягледзячы на напружанасць паміж дзяржавамі-членамі НАТА і ЗША.
Як адзначыў прэзідэнт Славакіі, рэспубліка зрабіла істотны крок наперад у гэтай сферы і ўклала ў збройную прамысловасць значныя сродкі — амаль 3% ВУП.