Суд ЕС зняў санкцыі з расійскага бізнесмена Гуцэрыева
- 13.05.2026, 19:14
Ён быў пад санкцыямі з-за сувязяў з рэжымам Лукашэнкі.
Суд ЕС задаволіў пазоў расійскага прадпрымальніка, заснавальніка групы «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева аб адмене санкцый Еўрасаюза, уведзеных супраць яго ў лютым 2025 года. Пра гэта сведчыць рашэнне суда.
Першапачаткова Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева ў 2021 годзе, пасля іх дзеянне некалькі разоў падаўжалі. Суд ЕС сцвярджаў, што бізнесмен падтрымлівае ўлады Беларусі, знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам і «атрымлівае з гэтага выгаду».
У лютым 2025 года Суд ЕС падоўжыў дзеянне санкцый на год. Суд ЕС не змог даказаць, што на момант вынясення рашэння Міхаіл Гуцэрыеў працягваў «атрымліваць выгаду ад рэжыму Лукашэнкі або падтрымліваць яго».
Раней Суд ЕС скасаваў санкцыі ў дачыненні да Гуцэрыева, уведзеныя ў лютым 2024 года. Суд пастанавіў, што Рада Еўрасаюза карысталася састарэлай інфармацыяй пры вынясенні рашэння.