BE RU EN

Bloomberg: НАТА запросіць на саміт у Анкары чатыры краіны Персідскага заліва

  • 13.05.2026, 20:10

Гэтыя краіны ўдзельнічаюць у Стамбульскай ініцыятыве.

НАТА плануе запрасіць на саміт у Анкары прадстаўнікоў Бахрэйну, Кувейта, Катара і ААЭ, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Гэтыя краіны ўдзельнічаюць у Стамбульскай ініцыятыве па супрацоўніцтве НАТА з краінамі Блізкага Усходу, але не ўваходзяць у сам блок.

Адзін з суразмоўцаў Bloomberg звязаў рашэнне запрасіць краіны Персідскага заліва з планамі НАТА па ўмацаванні паўднёвага флангу. Акрамя таго, кіраўніцтва блоку разглядае запрашэнне Украіны і краін Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна. Аднак яны возьмуць удзел не ў асноўнай сесіі саміту, а ў дадатковых мерапрыемствах, удакладнілі крыніцы агенцтва.

Саміт пройдзе 7–8 ліпеня. Як і летась, ён адбудзецца ў скарочаным фармаце. Кіраўніцтва НАТА таксама абмяркоўвае адмову ад штогадовых самітаў, але ў НАТА няма кансэнсусу па гэтым пытанні, дадалі крыніцы Bloomberg.

Апошнія навіны