BE RU EN

Кангрэс ЗША ацаніў кошт «Залатога купала»

  • 13.05.2026, 21:17

Сума ўражвае.

Стварэнне амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны (ПРА) «Залаты купал» абыйдзецца ў $1,2 трлн. Гэта вынікае з дакладу Бюджэтнага ўпраўлення Кангрэса ЗША.

Да гэтага меркавалася, што кошт праекта складзе не больш за $185 млрд. У дакладзе ведамства адзначаецца, што ў праекце Пентагона не пададзены падрабязнасці пра тое, якія менавіта платформы і ў якой колькасці ўвойдуць у архітэктуру «Залатога купала».

Упраўленне адзначае, што, нягледзячы на высокія выдаткі, меркаваная архітэктура сістэмы будзе здольная супрацьстаяць толькі абмежаванаму нападу, але не вялікамаштабнаму.

Апошнія навіны