МЗС Венгрыі выклікала пасла Расіі
- 13.05.2026, 21:56
Прычынай сталі ўдары беспілотнікаў РФ па Закарпацкай вобласці на захадзе Украіны.
Міністр замежных спраў Венгрыі Аніта Орбан выклікала пасла Расіі ў Венгрыі Яўгена Станіславава. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр, перадае Telex.
Сустрэча прызначаная на 11:00 (12:00 па Мінску) 14 мая. Прычынай сталі ўдары расійскіх беспілотнікаў па Закарпацкай вобласці на захадзе Украіны, — заявіў Мадзяр.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, кіраўніца МЗС Венгрыі спытае расійскага пасла пра тэрміны заканчэння вайны ва Украіне.