BE RU EN

Сенат ЗША зацвердзіў Уорша на пасаду старшыні ФРС

  • 13.05.2026, 22:37

На гэтую пасаду яго вылучыў Трамп.

Сенат ЗША зацвердзіў на пасаду старшыні Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС) Кевіна Уорша. «За» прагаласавалі 54 сенатары, «супраць» — 45. Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце Сената. Цяпер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен падпісаць указ аб прызначэнні Уорша на пасаду.

Тэрмін паўнамоцтваў старшыні ФРС складзе чатыры гады. 12 мая Сенат прагаласаваў за прызначэнне Кевіна Уорша сябрам Савета кіраўнікоў ФРС на 14-гадовы тэрмін. Раней ён ужо ўваходзіў у Савет кіраўнікоў рэгулятара і датэрмінова пакінуў пасаду ў 2011 годзе.

Зараз пасаду старшыні ФРС займае Джэром Паўэл. Ягоны тэрмін паўнамоцтваў заканчваецца 15 мая. Ён заявіў, што застанецца сябрам Савета кіраўнікоў ФРС. Спадар Паўэл узначаліў рэгулятар падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа ў 2018 годзе і быў пераназначаны пры Джо Байдэне. Спадар Трамп неаднаразова крытыкаваў рашэнні спадара Паўэла за тое, што рэгулятар недастаткова хутка зніжае базавую стаўку.

Кандыдатуру Уорша на пасаду старшыні ФРС вылучыў у студзені Дональд Трамп. Кевін Уорш заяўляў, што мае намер захаваць незалежнасць ФРС і абапірацца на эканамічныя даныя пры прыняцці рашэнняў па стаўцы.

Апошнія навіны