Падводны флот РФ на Камчатцы ахапіла паніка
- 14.05.2026, 10:50
Масква пачала абараняць антыдроннымі сеткамі падводныя лодкі за 7400 км ад Украіны.
Расія абараняе атамныя падводныя лодкі антыдроннымі сеткамі нават на Камчатцы — за 7400 км ад Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дарадцу Міністэрства абароны Сяргея Стерненка.
Што ўбачылі на спадарожнікавых здымках
На здымках марскай базы «Рыбачы» на паўвостраве Камчатка зафіксаваныя антыдронныя сеткі прынамсі над двума атамнымі субмарынамі. Гэта лодкі класа «Борэй» і «Борэй-А».
Менавіта гэта база з'яўляецца галоўным месцам базавання атамных падводных лодак Ціхаакіянскага флоту РФ. Адтуль субмарыны выходзяць у працяглыя баявыя патруляванні ў Ціхім акіяне.
Што нясуць гэтыя лодкі
Кожная субмарына класа «Борэй» і «Борэй-А» ўзброеная 16 міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі РСМ-56 «Булава». Таксама на базе стаяць падводныя лодкі — носьбіты крылатых ракет.