Беларускамоўны мінчанін пакарыў інтэрнэт
- 14.05.2026, 16:58
Відэа сабрала 25 тысяч лайкаў за суткі.
Блогер Дзмітрый Жых, вядомы вулічнымі інтэрв’ю з выпадковымі прахожымі, апублікаваў на сваім канале ў TikTok відэа з подпісам «Энергія, якая сцірае межы». Героем роліка стаў мінчанін з ДЦП — Павел і яго дзяўчына.
«Сустрэў на вуліцы неверагодную пару, — піша блогер. — У хлопца ДЦП, але, шчыра? За яго драйвам і шчырасцю гэтага проста не заўважаеш. Ён — філолаг, закаханы ў беларускую мову, і яго святло зараджае ўсё вакол».
Адказваючы на пытанні блогера, Павел заўважыў, што хацеў бы, каб «людзі не былі такімі злымі і каб у ўсіх усё было добра», і параіў: «Трэба ўсміхацца — тады ўсё будзе добра».
Ён падкрэсліў, што ў будучыні хацеў бы рэалізаваць сябе ў прафесіі:
«Мяне цікавіць займацца навукай. Лічу, што ў Беларусі павінна больш развівацца беларуская мова. У нас шмат выдатных людзей, якія праславілі нашу краіну на ўвесь свет. У краіне гэтаму надаецца мала ўвагі, таму я і выбраў для сябе такі шлях».
Відэаролік выклікаў шквал пазітыўных эмоцый і каментароў карыстальнікаў TikTok. Яго паглядзелі амаль 300 тысяч разоў за суткі.