У Мінску на два гады перакрыюць адну з цэнтральных вуліц
- 14.05.2026, 17:15
На працягу месяца будзе падрыхтавана адпаведнае рашэнне.
У Мінску на два гады перакрыюць вуліцу Мельнікайце ў цэнтры горада. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Мінскметрабуда» Васіль Косовец, паведамляе Blizko.by. Скразны праезд закрыюць ужо на пачатку чэрвеня.
Гэта неабходна для дэмантажу двух тунэлепраходчых комплексаў і будаўніцтва злучальнага вузла з дзеючай лініяй метро.
«На працягу месяца будзе падрыхтавана адпаведнае рашэнне, затым пачнем працаваць і на гэтым участку», — адзначыў Васіль Косовец.
У той жа час, нягледзячы на перакрыццё скразнога праезду, уезды ў двары застануцца даступнымі для мясцовых жыхароў.