Рубіо: РФ губляе ў вайне ў пяць разоў больш вайскоўцаў, чым Украіна
- 14.05.2026, 18:48
Расія губляе 15–20 тысяч вайскоўцаў у месяц толькі забітымі.
Неабходнасць весці вайну прымусіла ўкраінцаў распрацаваць новую тактыку, новыя метады, новае абсталяванне і новыя тэхналогіі, якія эфектыўна працуюць. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Марко Рубіо у інтэрв’ю Fox News, апублікаваным 14 мая.
«Гэта ўражвае. Тут няма ніякіх сумневаў. Я маю на ўвазе: калі вы паглядзіце, то ўбачыце, што расіяне губляюць у пяць разоў больш салдат за месяц, чым украінцы, а Украіна — меншая краіна і, адпаведна, меншая армія», — сказаў Рубіо.
Ён адзначыў, што РФ губляе 15–20 тыс. вайскоўцаў у месяц менавіта забітымі, а не параненымі.