Рубіо назваў Узброеныя Сілы Украіны наймацнейшай арміяй Еўропы
- 14.05.2026, 19:49
Дзяржсакратар ЗША ўражаны Узброенымі Сіламі Украіны.
Узброеныя Сілы Украіны ў цяперашні час з'яўляюцца «самымі моцнымі і магутнымі» ўзброенымі сіламі ва ўсёй Еўропе, заявіў дзяржсакратар ЗША Марко Рубіо у эфіры Fox News.
«Украінскія ўзброеныя сілы — самыя моцныя і магутныя ўзброеныя сілы ва ўсёй Еўропе. Гэта відавочна. У многім дзякуючы дапамозе, якую яны атрымалі, а таксама дзякуючы досведу, атрыманаму на полі бою», — заявіў ён.
Рубіо таксама адзначыў, што вайна прымусіла ўкраінцаў распрацаваць новую тактыку вядзення бою, новыя метады, абсталяванне і тэхналогіі. «Гэта ўражвае, без сумневу», — сказаў ён.