Стаўкі па спажывецкіх крэдытах у Беларусі рэзка ўзляцелі
- 15.05.2026, 12:13
Банкі ўнеслі новыя змены.
У некаторых банкаў з’явіліся навацыі ў крэдытаванні. Расказваем, што змянілася для кліентаў. Спойлер: другі банк за апошні час падняў стаўкі спажывецкіх пазыкаў да 25% гадавых, паведамляе «Зеркало».
«Альфа-Банк» з 19 мая ўнясе карэкціроўкі ў агульныя ўмовы крэдытавання насельніцтва. «Змены накіраваныя на ўдакладненне парадку пералічэння прадастаўленага банкам крэдыту на рахунак партнёра і/або страхоўшчыка ў рамках банкаўскага прадукту „POS-крэдыт“», — удакладнілі ў фінустанове.
«Технобанк» з 4 мая знізіў працэнты па некаторых крэдытах для фізічных асоб.
«Паритетбанк» павялічыў стаўкі па некаторых сваіх спажывецкіх крэдытах. Стаўкі па пазыках «#будутденьги» і «#будутденьги для зарплатных кліентаў» выраслі на 6,74 працэнтнага пункта — да 25% гадавых. Нагадаем, раней «Нео Банк Азия» падняў на 6,74 працэнтнага пункта стаўку па спажывецкай пазыцы «Большие возможности». Цяпер яна складае 25% гадавых.
«Статусбанк» змяніў умовы па крэдытах «Быстрые покупки BY», «Покупки Лайт» і «Ваши деньги», а «Технобанк» таксама азнаёміў кліентаў з новымі партнёрамі па растэрміноўцы.