Беларуску выставілі рахунак на $254 падатку за валоданне сабакамі
- 15.05.2026, 14:32
Чаму сума аказалася такой вялікай?
Аксана са Слоніма падзялілася рахункам за «камуналку»: у лістку за красавік пазначана, што беларуска павінна заплаціць 714 беларускіх рублёў — падатак за валоданне сабакамі.
У сваім акаўнце @savchuk256 у Threads Аксана напісала, што з'яўляецца ўладальніцай 51 сабакі — яна даглядае кінутых жывёл.
Адсюль і такая сума падатку.
Журналістка (MYFIN https://myfin.by/article/money/beloruske-vystavili-scet-v-714-byn-nalog-za-vladenie-sobakami-pocemu-tak-mnogo-45570?clckid=ab9e930b) звязалася з Аксанай. Жанчына распавяла, што даўно з'яўляецца валанцёркай, жыве ў вёсцы Слонімскага раёна і ўтрымлівае больш за сто жывёл (катоў і сабак), займаецца іх ператрымкай. Калі яна як валанцёрка не знаходзіць новага гаспадара сабаку цягам месяца, то абавязаная зарэгістраваць жывёлу ў сябе па месцы прапіскі, а потым заплаціць падатак: «Падатак мне налічылі на законных падставах». Жанчына сказала, што будзе збіраць ахвяраванні праз сацсеткі.
Нядаўна MYFIN пісаў, што ў 2026 годзе ў Беларусі абнавілі стаўкі падатку для ўладальнікаў сабак: сума штоквартальнага збору вырасла да 14 рублёў, а стаўка за ўтрыманне патэнцыйна небяспечных парод складае 67 рублёў. Некаторыя ўладальнікі сабак маюць права на ільготы.