Буданаў адказаў на самае важнае пытанне пра планы Масквы адносна Украіны
- 15.05.2026, 15:21
У Крамлі няма палітычнай волі.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расійская Федэрацыя мае тэхнічныя магчымасці ў любы момант нанесці ядзерны і неядзерны ўдар па Украіне. На сёння ён не бачыць прыкмет, што РФ сапраўды гатова да такіх дзеянняў. Пры якіх умовах Крамль вырашыцца на ядзерную бамбардзіроўку?
Масква сапраўды была гатовая ўдарыць па Кіеву ракетай «Арэшнік» з-за пагрозы для параду на Чырвонай плошчы, сказаў Буданаў у першым інтэрв’ю брытанскаму медыя The Times. У тыя дні расіяне папярэдзілі еўрапейскія пасольствы пра неабходнасць эвакуацыі і нават казалі пра ядзерны ўдар. Як растлумачыў цяперашні кіраўнік Офіса прэзідэнта, РФ здольная ўжыць ядзерную зброю, бо мае ўсе тэхнічныя магчымасці для гэтага, але рэальнай падрыхтоўкі да такой атакі ён не ўбачыў.
Медыя прывяло асноўныя тэзісы размовы з Буданавым, але відэа інтэрв’ю няма. Падчас размовы закранулі парад на Чырвонай плошчы і абмен палоннымі, які паабяцала правесці Масква. У гэтым кантэксце ўзгадалі пра пагрозы масіраванага нападу на цэнтр Кіева. Чыноўнік запэўніў, што не бачыў падрыхтоўкі да ядзернага ўдару. Паводле яго слоў, каб гэта адбылося, павінна быць палітычнае рашэнне Крамля.
«Расія здольная нанесці ядзерны ўдар у любы момант і на любой адлегласці. Яе ядзерныя магчымасці дазваляюць выканаць такую задачу. Але гэта, перш за ўсё, пытанне палітычнай волі. Я не бачыў ніякіх сведчанняў падрыхтоўкі да ядзернага ўдару. Калі б яны былі, я б ведаў», — перадала медыя словы Буданава.