Украіна вярнула з палону яшчэ 205 абаронцаў
- 15.05.2026, 15:53
Адбыўся першы этап вялікага абмену з РФ.
У пятніцу, 15 мая, Украіна і Расія правялі абмен палоннымі, у ходзе якога ўдалося вярнуць 205 грамадзян Украіны.
Пра гэта паведамілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сацсетках, Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі і Міністэрства абароны Украіны.
«Дадому вяртаюцца 205 украінцаў. Сёння з расійскага палону вяртаюцца вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы. Гэта першы этап абмену 1000 на 1000.
Сярод вызваленых — шараговыя, сяржанты і афіцэры. Большасць з іх знаходзілася ў расійскім палоне яшчэ з 2022 года. Абаранялі Украіну ў Марыупалі і на «Азоўсталі», на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Херсонскім, Запарожскім, Сумскім, Кіеўскім напрамках і на ЧАЭС.
Падрабязнасці: У Каардынацыйным штабе адзначаюць, што практычна ўсе вызваленыя сёння вайскоўцы правялі ў палоне 4 гады. Большасць з іх былі ўзятыя ў палон падчас абароны Марыупаля. Менавіта працягласць знаходжання ў палоне з'яўляецца ключавым прынцыпам фарміравання спісаў абмену «1000 на 1000», — адзначана ў паведамленні.
Акрамя салдат і сяржантаў, удалося вярнуць дадому больш за паўсотні афіцэраў.
Сярод сёння вызваленых ёсць нацгвардзеец, які трапіў у палон на ЧАЭС.
Наймаладзейшаму з вызваленых вайскоўцаў споўніўся 21 год, найстарэйшаму — 62 гады.
У цэлым на Радзіму вяртаюцца ўкраінцы, якія змагаліся на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Херсонскім, Запарожскім, Сумскім і Кіеўскім напрамках.
Вызваленых абаронцаў даставяць у медыцынскія цэнтры для праходжання ўсіх неабходных абследаванняў, далейшага лячэння і медыцынскай рэабілітацыі. Ім будзе аказана неабходная дапамога, яны атрымаюць дакументы і належныя грашовыя выплаты.