BE RU EN

Алена Гнаўк: Як пражыць беларускім пенсіянерам у выгнанні?

  • 15.05.2026, 16:01

Былую палітзняволеную шакавала абыякавасць НАУ і структур Ціханоўскай.

Беларускім пенсіянерам, якія вымушана пакінулі Беларусь, надзвычай цяжка натуралізавацца ў замежжы па розных прычынах. Яны тэхнічна слаба адукаваныя, каб напісаць электронныя лісты пра неабходную дапамогу, а дапамагчы ім, як сказала былая палітзняволеная Алена Гнаўк, дэмакратычныя ўстановы замежжа не спяшаюцца, перадае «Радыё Рацыя».

– Калі мы выйшлі на волю – мы былі абласканыя, нічога не магу сказаць. Дапамагла нашая супольнасць беларусаў. Але яна не гумовая, каб нам усё дапамагчы. Вось у мяне, напрыклад, ёсць яшчэ за адзін месяц заплаціць за кватэру. А далей я не ведаю, як мне жыць. Я даведалася, што наш шэлтар фінансуе Міжнародны гуманітарны фонд. І я звернулася да гэтага фонду. Не дайшоў мой зварот туды – вярнуўся. Я некалькі разоў дасылала – але ён вяртаецца і вяртаецца.

Алена Гнаўк звярнулася з просьбай у НАУ, каб дапамаглі адаслаць ліст, адказу не атрымала. З такой жа просьбай звярнулася ў «кабінет Ціханоўскай», адтуль даслалі, што такімі рэчамі яны не займаюцца. Былая палітзняволеная ў рэшце рэшт справілася з адпраўкай ліста. Але на гэта пайшоў час і нервы. Паводле Алены, яна звярнулася з дробяззю, але стаўленне гэтых устаноў шакавала. Пра большае ўжо і слоў няма.

Апошнія навіны