BE RU EN

Унучка наркама замежных спраў Літвінава скончыла жыццё самагубствам

  • 15.05.2026, 16:05

Праз напад Расіі на Украіну.

У Маскве скончыла жыццё самагубствам унучка наркама замежных спраў СССР Максіма Літвінава — расійская праваабаронца Ніна Літвінава.

Дзяржаўныя расійскія медыя паведамілі, што яна пакінула перадсмяротную запіску.

Тэкст гэтай запіскі апублікавала ў «Фэйсбуку» дваюрадная сястра Ніны Літвінавай, журналістка Маша Слонім.

«Я ўсіх вас люблю і думаю пра вас. Але я павінна сысці, жыць мне невыносна. З таго часу, як Пуцін напаў на Украіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія там пакутуюць і гінуць за тое, што яны, як і я, супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы. Жэня Берковіч, Святлана Пятрыйчук, Карына Цуркан і тысячы іншых за кратамі пакутуюць і паміраюць. Я спрабавала ім дапамагчы, але мае сілы скончыліся, і я дзень і ноч мучуся ад бяссілля. Мне сорамна, але я здалася. Калі ласка, даруйце мне», — напісала Ніна Літвінава ў запісцы.

Ніна Літвінава нарадзілася ў 1945 годзе. З 1960‑х гадоў яна была праваабаронцай. Яе дзядуля Максім Літвінаў быў наркамам замежных спраў СССР у 1930‑1939 гадах, пазней быў паслом на Кубе і ў ЗША.

Апошнія навіны