Чарнаморскі флот РФ скончыўся
- Аляксей Копыцька
- 15.05.2026, 17:11
У Севастопалі ўжо не ведаюць, як святкаваць дзень флоту, які пайшоў на дно.
13 мая ж адзначаецца Дзень Чарнаморскага флоту ВМФ РФ. У Севастопалі і ў Наварасійску традыцыйна праходзілі маштабныя ўрачыстасці. Але сёлета на севастопальскіх рэсурсах я нават не адразу знайшоў навіны пра вялікае свята. Раніцай употайкі запосціў віншаванне мясцовы гауляйтэр Разважаеў (а потым заваліў стужку газіфікацыяй, развіццём вінаробства і іншай камуналкай), яго млява працытавалі.
Учора ў Доме афіцэраў ЧФ прайшоў ранішнік для дарослых, які назвалі «балем». І, уласна, усё з прыкметнага. Нават пад пастом гауляйтэра ёсць глумлівыя каментары пра асаблівую магутнасць флагмана флоту — крэйсера «Масква».
Аналіз расійскіх медыя паказвае, што дзень ЧФ РФ актыўней адзначаюць на Урале, у Сібіры (у Краснаярску сабраліся душэўныя віншаванні), часткова ў Маскве, чым на Чорным моры.
Відаць, нешта адбылося.
Аляксей Копыцька, Facebook