BE RU EN

У Мінску дэмантавуюць таксафоны

  • 15.05.2026, 17:38

Хутка іх можна будзе ўбачыць толькі ў музеі.

У Мінску прыступілі да актыўнага дэмантажу таксафонаў. Раней іх адключылі ад сеткі, а цяпер пачаўся фізічны дэмантаж, піша Blizko.by.

Таксафоны ўжо знялі і спілавалі ў пераходах станцый метро «Пятроўшчына», «Усход» і «Плошча Леніна».

Вось на «Пятроўшчыне». Было — стала:

Вось так стала ў пераходзе станцыі «Усход».

А гэта — на станцыі «Плошча Леніна» пры выхадзе да вакзала (то бок, яшчэ ўнутры шкляных дзвярэй метро).

На самым вакзале, на 1-м паверсе, усе 7 таксафонаў яшчэ вісяць на сваіх месцах, але з красавіка не працуюць.

Раней былі дэмантаваныя вулічныя таксафоны на скрыжаванні праспектаў Незалежнасці і Машэрава.

Таксафоны, якія праіснавалі ў Мінску больш за 90 гадоў, усё ж завяршаюць сваю гісторыю. Хутка іх можна будзе ўбачыць толькі ў Музеі сувязі «Белтэлекам».

Апошнія навіны