Мад’яр прыбраў агароджу каля былой рэзідэнцыі прэм’ера Венгрыі
- 15.05.2026, 23:41
Віктар Орбан жыў там з 2019 года.
Новы прэм’ер Венгрыі Петер Мад’яр прыбраў агароджу перад Кармеліцкім палацам — былой рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра ў гістарычным цэнтры Буды.
Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».
У пятніцу раніцай Петер Мад’яр з дапамогай міністра транспарту Давіда Вітэзі пачаў дэмантаж агароджы, якая гадамі трымала журналістаў і зацікаўленых асоб далей ад офіса прэм’ера.
Потым ён абвясціў, што аддаў загад аб поўным зняцці перашкоды, усталяванай яшчэ ў 2021 годзе. Тым часам турысты, якія знаходзіліся ў гэтым раёне, уважліва сачылі за падзеямі.
У прамым эфіры Мад’яр паведаміў, што ад гэтага часу будынак будзе адкрыты для наведвальнікаў. Віктар Орбан жыў там з 2019 года.
Будынак, які Орбан абраў сваёй штаб-кватэрай, новы прэм’ер-міністр назваў сімвалам ізаляцыі ад народа.