Зуброў з Белавежскай пушчы прывезлі ў Расію
- 16.05.2026, 5:33
На новае месца пражывання адправілі аднаго самца і пяць самак.
Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў Башкартастан (Расія). Жывёлы будуць утрымлівацца ў прыродным парку «Мурадымаўскае ўшчэлле» ў Кугарчынскім раёне, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага парка.
У новае асяроддзе пражывання адправілі аднаго самца і пяць самак, пры гэтым, як чакаецца, дзве з іх неўзабаве прынясуць патомства.
Праект па аднаўленні папуляцыі зуброў у Башкартастане рэалізуецца з 2023 года. Тады ў рэгіён ужо завезлі 18 асобін з Белавежскай пушчы. Жывёлы паспяхова адаптаваліся і далі патомства — восем цялят.