BE RU EN

У «абіцелі» Лукашэнкі пачаўся мор

  • Арцём Сініцын, «Салідарнасць»
  • 16.05.2026, 9:25

Бяда да лукашыстаў прыйшла, адкуль не чакалі.

Памятаеце, як кіраўнік размахваў перад чыноўнікамі і прыдворнай прэсай фотаздымкамі мёртвых цялят, палохаючы, што гараджане могуць розуму пазбавіцца ад такой карцінкі?

Як галоўны кантралёр Герасімаў пры гэтым маланкава адрапартаваў пра цяперашняе месцазнаходжанне — «Ужо ў СІЗА!» — старшыні злашчаснага калгаса, дзе выявілі той самы скотомагільнік пад адкрытым небам?

А ўсе гэтыя бясконцыя абяцанні чыноўнікам апошняй мужчынскай размовы на тэму падзежу жывёлы? Усе гэтыя пагрозы драць, як сідаравых коз, бо «гэта ўжо нават не крыміналка»?

А пакліканыя выціснуць слязу замілавання гісторыі «пра цялятка, якое мне як дзетачка?» і «карова лізнула руку Лукашэнку»?

Падобна, у галоўнага кантралёра Герасімава ёсць яшчэ адна падстава пакласці чарговую папачку на стол Лукашэнку. Бо гаворка пра страты ад падзежу птушкі на суму звыш 2 млн рублёў і пра 900 тысяч шкоды ад падзежу буйной рагатай жывёлы.

Але наўрад ці мы ўбачым пафасны сюжэт пра галоўнага ратаўніка цялят менавіта з гэтай гаспадаркі. Бо, як высветліў канал «Віцебск, я гуляю», гаворка пра «Аляксандрыйскае».

Тое самае пацёмкінскае ААТ «Аляксандрыйскае», куды кіраўнік прыязджае папазіраваць за рулём новага камбайна, пакатаць шпіца ў калясацы матацыкла і проста адпачыць.

Тое самае «Аляксандрыйскае», якое належыць упраўленню справамі Лукашэнкі і атрымлівае з бюджэту дзясяткі мільёнаў рублёў у межах дзяржпадтрымкі. Адным словам, «гэта іншае».

І ўсё ж гэта яшчэ адна падстава задумацца над тым, якое пекла можа тварыцца ў калгасах папрасцей, калі ад падобнага не застрахаваная нават гаспадарка са статусам узорна-паказальнай вітрыны.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Апошнія навіны